Два аўтамабілі з беларусамі трапілі ў аварыю ва Украіне (фота)

На поўным хаду аўто з жанчынай заехала ў багажнік Toyota Camry, якая ў сваю чаргу ўрэзалася ў BMW X5, а той пратараніў Volkswagen Caravelle з беларускімі нумарамі.



У выніку пацярпела пасажырка Toyota — яе шпіталізавалі. У пажылой пасажыркі Volkswagen  лекары дыягнаставалі удары грудной клеткі і сківіцы,  рэзаную рану на назе.



Вінаватая ў аварыі — грамадзянка Беларусі — скардзілася на боль у сэрцы, але медыкі аказалі ёй дапамогу на месцы. У выніку аварыі на трасе ўтварыўся шматкіламетровы затор, паведамляюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі