Два аднолькавыя VW Passat сутыкнуліся пад Мастамі (фота)

Два аднолькавыя белыя аўтамабілі "Фольксваген Пасат" сутыкнуліся недалёка ад вёскі Заполле, што ў Мастоўскім раёне. Абедзьве машыны трапілі ў аварыю праз тое, што былі не гатовыя да зімовага надвор’я. Кіроўцаў на коўзкай дарозе падвялі летнія шыны. Як піша інфармагенцтва “БелТА”, адну з машын занесла, а другую развярнула насустрач першай. У выніку сутыкнення загінулі мужчына і жанчына, пасажыры абедзвюх машын. Яшчэ чатыры чалавекі з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў лякарню.



Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі