Дуэт «Саша і Сірожа» адкрыў ўласны віртуальны тэлеканал

Папулярны ў Беларусі і ва Украіне дуэт «Саша і Сірожа» адкрыў ўласны віртуальны тэлеканал. Яго слоган — «Незалежнае сатырычнае антытэлебачанне, якое вяшчае за мяжой дазволенага». Па адрасе www.sa-si.tv запрацаваў сайт, на якім штодзённа з’яўляюцца новыя матэрыялы, даступныя і ў рэжыме трансляцыі, і ў рэжыме прагляду асобных перадачаў. Сярод іх — рарытэтнае архіўнае відэа, мультфільмы, кліпы, навіны, выпускі тэлеперадачы «Калыханка», якія выходзілі ва Украіне.

На думку аднаго з удзельнікаў дуэта, лідэра гурта «Ляпис Трубецкой» Сяргея Міхалка, тэлеканал — гэта «адзіная і, галоўнае, даступная любому чалавеку магчымасць наўпрост данесці свае думкі да вялікай аўдыторыі».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі