ДТЗ у Гомелі, у бальніцу трапілі 5 чалавек (фота, відэа)

ДТЗ у Гомелі, у бальніцу трапілі 5 чалавек (фота, відэа)

У Гомелі каля 16-й гадзіны ў чацвер здарылася дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога ў бальніцу трапілі 5 чалавек. У выніку сутыкнення Toyota Carina і Opel Vectra ў салоне аднаго з аўтамабіляў былі заблакаваныя двое пацярпелых — 30-гадовы мужчына і 16-гадовая дзяўчына (яны знаходзіліся на заднім сядзенні). Іх вызвалялі ратавальнікі.

Прэс-служба МНС Гомельскай вобласці інфармуе, што ў Toyota Carina былі 7 чалавек. 5 з іх змаглі выйсці з салона самастойна. Атрымліваецца, што ў легкавіку было 7 пасажыраў! Кіроўца Opel Vectra ў аўтааварыі не пацярпеў. Адзначаецца, што ДТЗ адбылося пасля таго, як кіроўца Toyota Carina не саўладаў з кіраваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі