Drum Ecstasy прайшлі ў наступны тур польскага шоў (відэа)

Усе чацвёра членаў журы захацелі бачыць беларускіх музыкаў у наступных выпусках конкурсу. Шоў “Must be the music” ідзе на польскім тэлеканале Polsat.





Drum Ecstasy — беларускі рок-гурт, які грае цяжкую танцавальную музыку з выкарыстаннем розных шумоў на бас-гітары. У асобных творах выкарыстоўваюцца гукі і эфекты электрапілы і электрадрылёў. Музыка калектыву гучала у кінафільмах “Начная варта”, “Дзённая варта”, “Цёмны свет”, “Гітлер капут”, у серыяле “Мужчыны не плачуць”.