Другую за суткі аварыйную пасадку здзейсніў самалёт Ту-204

Сёння падчас палёту з Санкт-Пецярбурга ва Ўладзівасток у лайнера адмовіў правы рухавік.
Пілоты запыталі экстранае прызямленне ў Краснаярску. На борце знаходзіліся 148 чалавек. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.  Нагадаем, напярэдадні ў МІнску вымушаную пасадку здзейсніў Ту-204, які ляцеў з Вянецыі ў Маскву, і на той жа падставе — непаладкі ў працы рухавікоў. З-за небяспечнай вібрацыі адзін з іх прыйшлося заглушыць. На борце знаходзіліся 191 пасажыр і 11 чальцоў экіпажу. Пацярпелых не было. 

СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі