Вы тут

Другое затрыманне, звязанае з абмеркаваннем праекта Канстытуцыі — у Высокім?

У Камянецкім раёне абмяркоўваюць рэферэндум / www.kamenec.by

Верагодна, адбылося другое затрыманне, звязанае з абмеркаваннем праекта Канстытуцыі. Крыніца Еўрарадыё піша, што пасля "дыялогу" на прадпрыемстве "Высокаўскае ДРСУ-137" у горадзе Высокае ў пятніцу, 21 студзеня, затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Дубіна.

Сведкі затрымання кажуць, што ён выказаў прапанову: каб у выбарах забаранілі ўдзельнічаць вусатым і лысым. Верагодна, супраць мужчыны будзе пачатая справа за абразу Лукашэнкі.

19 студзеня ў Высокім сапраўды абмяркоўвалі праект зменаў у Канстытуцыю — пра гэта піша мясцовы сайт. Але, на жаль, мы не маем магчымасці дадаткова пацвердзіць інфармацыю пра затрыманне праз свае крыніцы.

Абмеркаванне рэферэндума ў Камянецкім раёне / www.kamenec.by

14 студзеня пасля ліста пра папраўкі ў Канстытуцыю, адпраўленага ў раённую газету "Маяк", затрымалі пенсіянера Мікалая Віцікава. "…чалавек называе дзейны дзяржаўны лад "лукашызмам", прыхільнікаў улады — "ябацькамі", дзеянні праваахоўных органаў "зверствамі АМАПаўскіх вылюдкаў", пералічалі "злачынствы" пенсіянера ў выданні. Цяпер Віцікаў у СІЗА.

Дарэчы, новая рэдакцыя Канстытуцыі сапраўды ўтрымлівае некалькі новых забаронаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. Узрост будучага прэзідэнта падымаецца да 40 гадоў. Непасрэдна перад выбарамі ён 20 гадоў мусіць пражыць у Беларусі. А таксама ён цягам жыцця не мусіць атрымліваць грамадзянства ці віда на жыхарства іншай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.