Вы тут

Другі дзень не выходзяць на сувязь Сцяпан Пуціла і яго каманда

Каманда "экстрэмісцкіх" ТГ-каналаў не выходзіць на сувязь

Другі дзень на сувязь не выходзяць супрацоўнікі рэдакцыі самых папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі. Апошні раз ТГ-каналы абнаўляліся 28 лютага.

"Ні Сцяпан, ні Ян, ні іншыя супрацоўнікі рэдакцыі не адказваюць у асабістыя. Што адбываецца — у тэлеграм-супольнасці не ведаюць, і гэта палохае больш за ўсё", — распавёў у каментары Еўрарадыё былы рэдактар "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў Раман Пратасевіч. Як і іх стваральнік Сцяпан Пуціла, ён абвешчаны ў Беларусі ў вышук і ўнесены ў спіс экстрэмістаў.

Пуціла і яго каманда базуюцца ў Польшчы. Пратасевіч пераехаў у іншую краіну. Як мінімум з ім цяпер усё ў парадку.

Пазней адзін з супрацоўнікаў ТГ-каналаў выйшаў на сувязь з Пратасевічам і паведаміў, што ў іх усё ў парадку, але патлумачыць прычыну паўзы адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.