Другі чалавек у Нацбанку не можа адказаць, як выглядаюць новыя купюры

Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны не адказвае на пытанне Еўрарадыё, калі ў Беларусі правядуць дэнамінацыю. Не можа распавесці намеснік Надзеі Ермаковай і пра тое, як выглядаюць новыя грошы: “Я вельмі рэдка бываю ў сховішчы, так што адказаць дакладна на гэта пытанне не магу”.

Нагадаем, 11 кастрычніка, падчас прэсс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў пра тое, што новыя купюры ўжо ляжаць на складзе Нацбанка, паведаміў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

"Дэнамінацыя — не праблема, гэта чыста тэхнічны працэс. Мне здаецца, лепш праводзіць, калі будзе стабільная сітуацыя на валютным рынку", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што дэнамінацыя будзе абвешчаная загадзя, новыя і старыя купюры нейкі час будуць хадзіць паралельна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі