Дрон зняў атаку байцоў "Азова" ў Марыупалі на аўтакалону расійскіх вайскоўцаў
Дрон зняў атаку байцоў "Азова" на адной з вуліц Марыупаля на аўтакалону расійскіх вайскоўцаў. У ёй былі легкавікі і мікрааўтобусы. Украінскія вайскоўцы арганізавалі засаду, падпалілі першыя і апошнія аўтамабілі, пасля чаго закідалі салдат, якія схаваліся за цагляным плотам, гранатамі.
На відэа бачна, як украінскі баец кідае гранату, а расійскі салдат "гераічна" адкідвае яе ў бок... сваіх.
Байцы "Азова", марпехі, украінскія сілавікі з розных іншых падраздзяленняў вядуць абарону Марыупаля ў акружэнні з пачатку сакавіка. Яе цэнтр знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства "Азоўсталь". Высветлілася, што ў яго падвалах хаваецца шмат грамадзянскіх асоб, у тым ліку і дзеці. Расіяне рэгулярна наносяць па "Азоўсталі" авіяцыйныя ўдары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.