Вы тут

"Дрэвы падалі на трасу". За 95 кіламетраў ад Мінска прайшоў смерч

Смерч на трасе Мінск — Гродна. Наступствы / Еўрарадыё​

За 95 кіламетраў ад Мінска прайшоў смерч. Пра гэта Еўрарадыё расказвае відавочца Алена Антонаўна.

"Я вярталася на маршрутцы з Гродна ў Мінск, — кажа яна. — Раптам неба пацямнела, пайшоў моцны лівень. Смерч ламаў велізарныя дрэвы, і дрэвы падалі на трасу. Было страшна. Два дрэвы ўпалі перад намі. Машына, якая ехала наперадзе, апынулася паміж імі. Кіроўца цудам застаўся жывы".

Прыкладна за 95 кіламетраў ад сталіцы на трасе Мінск — Гродна утварыўся затор. Пасля таго як смерч прайшоў, людзі выйшлі з машын і пачалі разам прыбіраць з дарогі зламаныя ствалы дрэў.