Вы тут

Доступ да "Медыя-Палесся" заблакаваў Мінінфарм

Сайт "Медыя-Палесся" / media-polesye.by

Доступ да "Медыя-Палесся" заблакавала Міністэрства інфармацыі.

Пры адкрыцці сайта ў панядзелак карыстальнікі ўбачылі наступную інфармацыю: "Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

Як паведамляла Еўрарадыё, сайт рэгіянальнага выдання "Медыя-Палессе" перастаў адкрывацца ў пачатку верасня як у Беларусі, так і за мяжой па невядомых прычынах.

Рэдакцыя накіравала запыты ў Hoster.by і Мінінфарм пра прычыны блакавання, але адказ не атрымала. Пры гэтым выданне па-ранейшаму можна было чытаць у тэлеграме і сацсетках.

У ліпені дома ў галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў ключавых супрацоўнікаў і ў офісе "Медыя-Палесся" прайшлі ператрусы. Офіс партала знаходзіцца ў Лунінцы, ператрусы праходзілі таксама і ў Пінску. У журналістаў забралі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі.

Ператрусы праводзіў КДБ у межах крымінальнай справы "Акт тэрарызму".

Інфармацыя аб абмежаванні доступу на сайце "Медыя-Палесся"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.