Дошка Васілю Быкаву і перапахаванне Змітрака Бядулі — калі чакаць?

Дошка Васілю Быкаву і перапахаванне Змітрака Бядулі — калі чакаць?

Не паспелі беларусы паўдзельнічаць ва ўрачыстым перапахаванні Кастуся Каліноўскага, наведаць адкрыццё помніка Гедыміну ў Лідзе і Льву Сапегу ў Слоніме, як чарговая навіна — неўзабаве ў Мінску плануецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву. Адначасова стала вядома, што найбліжэйшым часам адбудзецца перапахаванне на радзіме Змітрака Бядулі.


Хто стаў ініцыятарам усталявання дошкі ў гонар Быкава і перапахавання Бядулі? Ці складана было атрымаць згоду ўладаў на гэта? Хто фінансуе такія культурніцкія праекты?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі, кіраўнік Фонду імя Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі