Doo Dah King Bar выдаў дыск да сваёй гадавіны

1-га верасня мінскі Doo Dah King Bar святкуе свой першы Дзень нараджэння.
Апроч святочнага канцэрту, супрацоўнікі бара вырашылі запісаць і выдаць адмысловы альбом, які назвалі “Life канцэрт-2010”. Як распавяла арт-дырэктар Doo Dah King Наталля Давыдава, на дыску змешчана па 2-3 песні самых папулярных выступоўцаў бара:

Наталля Давыдава: “Там сабраныя рэзідэнты клуба, якія цягам года ў нас карысталіся найбольшай папулярнасцю. Гэта гурты Silicon, NoComment, V.S.O.P, LifeStyle і Domino. Запісана ўсё было са сцэны ў жывым выкананні”.

Наталля дадала, што дыскі будуць бясплатна раздавацца наведвальнікам святкавання гадавіны клуба. Дарэчы, у канцэрце 1-га верасня будуць удзельнічаць гурты V.S.O.P., Silicon і Dr.Jack.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі