Дональд Трамп сенсацыйна перамагае на выбарах у ЗША

Дональд Трамп сенсацыйна перамагае на выбарах у ЗША

У ЗША працягваецца падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбараў. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп пакуль трымае лідарства: за яго галасуюць так званыя "спрэчныя" штаты.

Нагадаем, што ў амерыканскай выбарчай сістэме пасля ўсеагульнага галасавання адбываецца галасаванне выбаршчыкаў. Іх колькасць — розная ад кожнага штата. Галасаваць яны павінныя за таго кандыдата, які перамог у іх штаце.

На цяперашні час адрыў Трампа склаў ужо амаль 40 галасоў выбаршчыкаў. У рэспубліканскага кандыдата-мільярдэра 257 галасоў, у кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан — 215.

За Трампа прагаласавалі такія штаты, як Агаё, Вісконсін, Юта. Паводле прагнозаў некаторых экспертаў, вынікі выбараў вырашыць галасаванне ў штаце Мічыган.

Для перамогі кандыдату трэба набраць 270 галасоў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі