Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу ў Хахфільцане

Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу ў Хахфільцане

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Хахфільцане, якая прайшла 9 снежня. Па выніках спрынту, дзе беларуска атрымала золата, Домрачава стартавала ў пас’юце першай, але праз не вельмі добрую хуткасць на трасе і адну памылку на трэцім агнявым рубяжы яна згубіла сваю перавагу — саступіла на фінішы дзвюм моцным канкурэнткам.

На першым месцы апынулася Анастасія Кузьміна са Славакіі, на другім — фінка Кайса Макярайнен.

Яшчэ адна беларуска, Ірына Крыўко, правяла ўдалую гонку і заняла 9-е месца на фінішы, хоць стартавала з 35-й пазіцыі. Надзея Скардзіна таксама палепшыла вынік: на старце была 26-й, а на фініш прыйшла 19-й.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі