Домрачава і Б'ёрндален будуць трэніраваць біятланістаў з Кітая

Домрачава і Б'ёрндален будуць трэніраваць біятланістаў з Кітая

Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален будуць рыхтаваць зборную Кітая да зімовых Гульняў 2022 года, якія пройдуць у Пекіне. Зорная сям'я біятланістаў падпісала адпаведны кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая. Пра гэта прэс-службе Нацыянальнага аллімпійскага камітэта Беларусі распавяла сама Домрачава.

"Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніровачны працэс, і шчаслівыя з Дар'яй падзяліцца сваім шматгадовым досведам у гэтым відзе спорту з кітайскімі атлетамі", — пракаментаваў Б'ёрндален.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі стаў галоўным трэнерам зборнай Кітая, а наша суайчынніца будзе рыхтаваць жаночую каманду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі