Вы тут

Дом міласэрднасці ля Кобрына: 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў — з COVID-19

пастаяльцы Дома міласэрднасці ў Іменіне / старонка ў фэйсбук

26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў Дома міласэрднасці ў вёсцы Іменін Кобрынскага раёна інфікаваныя каранавірусам. Пра гэта паведамляецца на старонцы ўстановы ў фэйсбуку. Гэты хрысціянскі пансіянат па ўходу за людзьмі з інваліднасцю і сталымі людзьмі адкрыта просіць дапамогі:

"Каранавірус дыягназаваны больш чым у паловы пастаяльцаў і ў шмат каго з супрацоўнікаў, паўстаў рэзкі дэфіцыт персаналу па догляду. Цяпер нешматлікія супрацоўнікі з адмоўным пакуль тэстам на COVID-19 працуюць вахтавым метадам і пражываюць разам з пастаяльцамі. Такая ізаляцыя — велізарнае выпрабаванне для персаналу. Патрэбна падтрымка: малітоўная, вядома, духоўная, валанцёрская, матэрыяльная, каб, магчыма, наняць дадатковы персанал на час эпідэміі і падтрымаць тых сясцёр, якія апынуліся ў самым ачагу і працуюць на мяжы сваіх сіл (!) Можа быць, ёсць нейкія думкі , як можна яшчэ дапамагчы".

Усяго ў Доме міласэрднасці ў Іменіне пражываюць 39 чалавек. Сама ўстанова была адкрыта ў 2010 годзе высілкамі неабыякавых людзей — дзяржава не мае да яе ніякага дачынення. Гэта прыватны дом міласэрднасці, які жыве за кошт ахвяраванняў і працы валанцёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.