Долар і еўра патаннелі на таргах 17 ліпеня

Долар і еўра патаннелі на таргах 17 ліпеня

17 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся першыя на гэтым тыдні таргі. Долар і еўра крыху патаннелі, а расійскі рубель перайшоў адзнаку ў Br3,3 за 100 расійскіх рублёў — аналітыкі звязваюць гэта з тым, што рушылі ўверх кошты на нафту.

Новыя курсы паводле сайта Нацбанка:

За 1 долар ЗША — Br1,9513 (14 ліпеня было Br1,9645 за $1).

За 1 еўра — Br2,2331 (папярэдні курс — Br2,2418 за 1 еўра).

За 100 расійскіх рублёў — Br3,3025 (на папярэдніх таргах было Br3,2868 за 100 расійскіх рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі