"Дняпро" атрымаў валявую перамогу над "Нафтанам", а "Партызан" зноў прайграў

У суботу праходзяць матчы 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Два з іх ужо закончыліся. Магілёўскі "Дняпро" атрымаў валявую перамогу ў Наваполацку над "Нафтанам" — 2:1, а сталічны "Партызан" на сваім полі прайграў "Віцебску" — 0:1.
Брэсцкае "Дынама" выйграла ў жодзінскага "Тарпеда" — 3:1, гродзенскі "Нёман" атрымаў важную перамогу над бабруйскай "Белшынай" — 2:0.

Сёння таксама праходзіць матч "Мінск" — "Шахцёр" (Салігорск).

Барысаўскі БАТЭ і мінскае "Дынама" сустрэнуцца ў панядзелак, 8 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі