Для здачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў патрэбна будзе ўзгадненне Лукашэнкі

Для здачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў патрэбна будзе ўзгадненне Лукашэнкі

Для здачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў патрэбна будзе ўзгадненне Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта стала вядома з новага ўказа кіраўніка дзяржавы (№ 247 ад 11 ліпеня). Як інфармуе БЕЛТА, дакумент накіраваны на рацыянальнае выкарыстанне рыбалоўных угоддзяў, ён устанаўлівае парадак перадачы ў арэнду тых жа азёр, участкаў зямлі. Таксама ўкараняецца комплексная схема размяшчэння сажалак, абводненых кар’ераў, прыдатных для рыбаводства. На падставе гэтай схемы мясцовыя саветы дэпутатаў будуць перадаваць іх у арэнду.

Адзначаецца, што ўчасткі рэк, ручаёў і каналаў у арэнду перадавацца не будуць. Такім чынам будзе рэалізавана права насельніцтва на бясплатнае аматарскае рыбалоўства. Можна меркаваць, што на прыняццё такога рашэння паўплывалі пратэсты мясцовых жыхароў. Напрыклад, людзі пратэставалі супраць перадачы ў арэнду ўчасткаў Прыпяці ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі