Для стварэння святочнага настрою на выбарчых участках будуць зніжкі і дэгустацыя
"У мэтах стварэння святочнага настрою на выбарчых участках 11 верасня павінны забяспечыць зніжкі на тавары і прадукты, правесці дэгустацыю харчовай прадукцыі і прадукцыі грамадскага харчаваня", — гаворыцца ў лісце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.
Таксама на выбарчых участках павінны забяспечыць магчымасць разлічыцца карткамі БелКарт, Visa і MasterCard. І забяспечыць бясплатную упакоўку для прадуктаў.
Па інфармацыі "Прэс-службы кампаніі назірання “Права выбару-2016”"