Вы тут

Для стварэння калектыўнага імунітэту ад грыпу ў Мінску не хапае 7%

Беларусам даступны дзве вакцыны ад грыпу / Ілюстратыўнае фота 1prof.by 

У Мінску прышчэпку ад грыпу зрабілі крыху больш за 33% грамадзян, у той час як для стварэння калектыўнага імунітэту неабходны ахоп у 40%, паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Вакцынацыя ад грыпу праходзіць у сталіцы да 1 студзеня 2022 года. Пажылыя, цяжарныя, дзеці і людзі з хранічнымі хваробамі могуць зрабіць прышчэпку бясплатна расійскай вакцынай "Грыпол Плюс". На платнай аснове даступна французская вакцына "Ваксігрып Тэтра".

Медыкі рэкамендуюць пацыентам спачатку прайсці поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 і праз два тыдні пасля гэтага прышчапіцца ад грыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.