Для палёту ў космас рыхтуецца “Новы беларускі касмічны апарат”

Новы беларускі касмічны апарат будзе запушчаны ў канцы 2009 года. Пра гэта паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Сяргей Залаты.  “Гэта не будзе БелКА-2”, - сказаў ён. – Працоўная назва – “Новы беларускі касмічны апарат”. З яго канчатковай назвай канструктары вызначацца за паўгода да выпуска “НБелКА”.

Паводле словаў Сяргей Залатога, дарэчы генеральнага канструктара “БелКА”, які так і не патрапіў у космас летам 2006-га, новы апарат будзе ў два разы лягчэйшы, у яго будзе лепшая манеўранасць.

Ужо вядома, што “НБелКА” будзе запушчаны з касмадрома “Плясецк” (Архангельская вобласць Расіі) з выкарыстаннем ракеты-носьбіта “Рокот”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі