Вы тут

Для паездкі ў Грузію больш не патрэбныя ПЛР-тэст або даведка пра вакцынацыю

У аэрапорце Тбілісі / news.ge

Для паездкі ў Грузію замежным грамадзянам больш не патрэбныя ПЛР-тэст на каранавірус альбо сертыфікат пра вакцынацыю. Урад краіны адмяніў гэтае патрабаванне. Адпаведную пастанову апублікавалі на сайце Заканадаўчага весніка Грузіі, і сёння яна ўступіла ў сілу.

"Любы чалавек, які прыбывае з любой краіны, вызваляецца ад абавязку прад'яўляць на тэрыторыі Грузіі пры перасячэнні мяжы дакумент, які пацвярджае праходжанне поўнага курсу вакцынацыі ад каранавіруса, або адмоўны вынік ПЛР-тэсту", — гаворыцца ў дакуменце.

Замежнікаў таксама вызвалілі ад неабходнасці сядзець на каранціне пры ўездзе ў Грузію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.