Для Лукашэнкі купілі польскі посуд на 42 тысячы долараў

На замову беларускіх дыпламатаў польскае прадпрыемства Walbrzych паставіць у Беларусь два наборы парцалянавага посуду. Яны прызначаныя для прыёмаў у Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт "Мы".  Агульны кошт набораў складзе 140 тысяч злотых (41,8 тыс. даляраў). Адзін – на 400 персонаў, другі – на 100. Сэрвізы адправяцца ў Беларусь ў канцы траўня.

Кіраўнік польскага заводу паведаміў, што адзін набор – залатога колеру, другі – плацінавага. На ўсіх прадметах намаляваны герб Рэспублікі Беларусь.

Сам завод Walbrzych , дарэчы, мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Польская парцаляна страціла рынкі Грэцыі ды Іспаніі. З астатніх краін Еўрасаюза таксама прыходзіць усё менш замоваў. Таму ўсходнія рынкі могуць стаць панацэяй для польскага заводу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі