Для кіравання скутэрам давядзецца атрымаць правы

Згодна з беларускім заканадаўствам, для кіравання двухколым транспартным сродкам, максімальная хуткасць якога перавышае 50 км/г, а аб’ём рухавіка большы за 50 кубічных сантыметраў, неабходна атрымаць правы.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння Дзяржаўтаінспекцыі Анатоль Сушко. Паводле яго слоў, усе транспартныя сродкі з такімі параметрамі лічацца матацыкламі.

Паколькі некаторыя ўладальнікі скутэраў, спасылаючыся на тое, што іх двухколая машына не можа развіваць хуткасць вышэй за 50 км/г, не маюць правоў, то цяпер інспектары ДАІ вывучаюць тэхнічныя характарысткі розных мадэляў скутэраў для таго, каб выяўляць парушальнікаў. Акрамя таго, цяпер пасля пакупкі скутэр на працягу 10 дзён неабходна паставіць на ўлік у ДАІ.

Па матэрыялах газеты “Беларусь сегодня”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі