ДФР затрымаў Лілію Уласаву — сябру прэзідыуму Каардынацыйнай рады

ДФР затрымаў Лілію Уласаву — сябру прэзідыуму Каардынацыйнай рады

У Мінску затрымалі сябру прэзідыуму Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву. Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале яе паплечнік па радзе Павел Латушка.

Па словах Латушкі, затрыманне правяла прадстаўнікі фінансавай паліцыі — Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. 

"Адбыўся ператрус у яе доме. Затрыманне адбылося напярэдадні паседжання пашыранага складу Каардынацыйнай рады", — напісаў Латушка.

Гэта трэцяя затрыманая сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Раней Пад адміністрацыйны арышт трапілі Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. На волі застаюцца сам Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і Святлана Алексіевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі