Дэйв Навара змяніў “футра на чарніла”

Былы гітарыст Red Hot Chilli Peppers, а цяпер гурта Jane's Addiction Дэйв Навара будзе адзначаны адмысловай узнагародай на юбілейнай цырымоніі Humanitarian Awards, якую праводзіць арганізацыя PETA. Сёлета арганізацыя, якая ставіць за мэту змяніць стаўленне да жывёл у лепшы бок і адкрыць у людзях іх гуманныя якасці, адсвяткуе сваё 30-годдзе.

Навара – вядомы вегетарыянец, а акрамя таго, ён не шкадуе часу і сіл для ўдзелу ў розных кампаніях, якія запускаюцца PETA. Адной з апошніх яго акцый стала фотасесія ў рамках кампаніі "Ink, Not Mink" ("Чарніла, а не футра"), для якой музыка зняўся аголеным.

Нагадаем, што апроч Навара, з PETA супрацоўнічае шырокае кола знакамітасцяў – Пол Макартні, Памэла Андэрсан, Морысі, Пінк і іншыя.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі