Дэйв Грол праспяваў дуэтам разам са сваёй маці

Падчас выступу Foo Fighters на музычным фестывалі V Festival да членаў гурта далучылася маці лідэра Дэйва Грола (Dave Grohl), паведамляе NME.
V Festival адбыўся ў Вялікай Брытаніі на мінулыя выходныя, Foo Fighters выступалі на галоўнай сцэне фестывалю (V Stage) у нядзелю. "Сёння тут прысутнічае шмат важных для мяне людзей. Аднак ёсць хтосьці, хто будзе важней за вас усіх. Вітайце Вірджынію Хаманд Грол!” – паведаміў Дэйв сярэдзіне канцэрта. Затым на сцэне з’явілася маці музыкі і праспявала разам з гуртом песню Up In Arms. Гэты трэк выйшаў на плытцы The Colour and the Shape, другой паўнаметражнай кружэлцы Foo Fighters 1997 года выпуску.

Вірджынія Грол не стала прымаць удзел у выкананні астатніх чатырнаццаці песень, якія прагучалі ад Foo Fighters на фестывалі, паведамляе lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі