Дэвід Фінчар і Трэнт Рэзнар працуюць над наступным фільмам

Было б дзіўна, калі б стала інакш: Рэзнару і яго калегу Ацікусу Росу яно прынесла намінацыю на “Залаты глобус” за лепшы саўндтрэк і сур’ёзныя шанцы апынуцца ў шортлісце аналагічнай намінацыі на “Оскар”. Нядзіўна, што Фінчар і Рэзнар вырашылі папрацаваць зноў.

У вэб-інтэрв'ю New York Times экс-лідар Nine Inch Nails распавёў, што шэсць тыдняў таму пачаў пісаць музыку да наступнага фільма Фінчара - галівудскай экранізацыі бэстсэлера Сціга Ларсана “Дзяўчына з татуіроўкай у выглядзе цмока”. Новы саўндтрэк, па словах Рэзнара, будзе адрознівацца ад таго, што ён рабіў для “Сацыяльнай сеткі”, але яно і так зразумела - у “Сацсетцы” ж ніхто не расследуе злачынствы шматгадовай даўніны.

Фота:  www.bopmyspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі