Дэвід Боўі аспрэчыў свой удзел у стварэнні мюзікла

Дэвід Боўі аспрэчыў інфармацыю пра свой удзел у стварэнні мюзікла з выкарыстаннем яго песень.
Рокер назваў гэтыя навіны «поўным глупствам», заявіўшы, што не чуў ні аб якім Пітэры Шаўфусе, які ўзяўся за стварэнне пастаноўкі.

Чуткі пра новую пастаноўку з’явіліся днямі ў прэсе, вялося пра тое, што асновай стане сюжэт фільма 1976 года «The Man Who Fell To Earth» з Боўі у галоўнай ролі.

Прадстаўнікі музыкі заяўляюць, што не давалі аўтару мюзікла Пітэру Шаўфусу дазвола на выкарыстанне песень - роўна як імя і іміджу Боўі.

У афіцыйнай заяве прадстаўнікоў музыкі гаворыцца, што «калі спатрэбіцца, то будзе накладзеная судовая забарона, каб спыніць пазапраўнае выкарыстанне матэрыялаў спевака».

У сваю чаргу, Пітэр Шаўфус сцвярджае, што атрымаў дазвол на выкарыстанне песень Боўі на тэрыторыі Даніі, дзе і будзе ісці мюзікл. Рэжысёр сцвярджае, што «зрабіў усё, як трэба, і прэм'ера спектакля адбудзецца 26 верасня».

Паводле яго словаў, у пастаноўцы будзе скарыстана каля 15 трэкаў Дэвіда Боўі, у прыватнасці «Let's Dance», «Space Oddity», «Life on Mars» і «Starman».

Таксама Шаўфус паведаміў, што не плануе паказваць мюзікл за межамі Даніі і прызнаў, што яму, хутчэй за ўсё, прыйдзецца змяніць назву пастаноўкі, бо правоў на выкарыстанне назвы «The Man Who Fell To Earth» у яго няма.

Дадамо, што Пітэр Шаўфус вядомы як былы дырэктар нацыянальнага балета Англіі. У 1997 годзе ён заснаваў уласную кампанію Peter Schaufuss Ballet, у рэпертуары якой зараз знаходзіцца 17 танцавальных пастановак.

Адной з апошніх прац Шаўфуса з'яўляецца шоў «Satisfaction», заснаванае на музыцы Rolling Stones, якое было прадстаўлена летась на лонданскіх тэатральных падмостках.

Фота: www.sohoblues.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі