"Детидетей" і іх "Конверты для снов"

Праз девяць месяцаў пасля стварэння ў гурта "Детидетей" з’явіўся дыск. А 6-га сакавіка ў малой зале КЗ “Мінск” адбылася прэзентацыя альбому з простай і нават дзіцячай назвай “Конверты для снов”. Гэтая зала ўжо не змяшчае ўсіх прыхільнікаў гурта, і не дзіўна, калектыў заняў тую музычную нішу якая была пустой на працягу, напэўна, існавання шоў-бізу ў нашай краіне.

Справа ў тым, што калектыў складаецца з тэатральных акцёраў, таму і канцэрты больш падобныя на тэатральныя выступленні. Вось вы памятаеце гурт, які за 2-е з паловай гадзіны адыграў прыкладна 14 песень і з залі ні адзін чалавек не выходзіў нават, прабачце, ў прыбіральню.

Вакалістка і вядомая актрыса Купалаўскага Аня Хітрык паміж песнямі была падобная на вясёлую і шчаслівую маленькую дзяўчынку, але з першымі акордамі кампазіцый яна змянялася, яна ўваходзіла ў ролю. За канцэрт Аня двойчы плакала, і было бачна, што гэта не ігра, а рэальнае перажыванне тэкстаў.

Прызнаюся, спачатку я думаў што вясёлыя і па-дзіцячы простыя паводзіны гурта з наведвальнікамі гэта таксама ігра, але не, ўсе музыкі, і я ў гэтым пераканаўся, у жыцці вялікія дзеці. А таму я смела магу назваць "Детидетей" абсалютна некамерцыйным праектам, якому ёсць куды расці і як развівацца.

Узгадайце беларускі гурт, які спрабуе перазнаёміць сваіх слухачоў і знішчыць межы паміж заляй і сцэнай. А ў малой зале КЗ “Мінск” на кожным крэсле была налеплена паштоўка з напісаным словам, і калі увесь шэраг збярэ гэтыя словы, то атрымаецца цікавы выраз.

Ды і падчас канцэрта наведвальнікі маглі перадаваць занатовачкі з падзякамі ці пытаннямі на сцэну, на якія Аня разам з гуртом з задавальненнем і па-дзіцячы смешна адказвала.

Упэўнены яшчэ паўгады актыўнай дзейнасці і "Детидетей" збяруць цалкам КЗ “Мінск”. А канцэртаў плануецца шмат, да таго ж у канцы сакавіка ў іх выйдзе кліп, і ўжо ёсць матэрыял для новага альбому.

І яшчэ адно, канцэрт так западае ў памяць, што калі слухаеш дыск міжволі, але вельмі яскрава ўзгадваеш тое, што адбывалася пад час кожнай кампазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі