Дэпутаты ВС XII і XIII скліканняў правялі сяброўскі сход у Мінску

Дэпутаты ВС XII і XIII скліканняў правялі сяброўскі сход у Мінску

У Мінску адбылося сяброўскае паседжанне дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ і ХІІІ склікання, паведамляе Радыё Свабода. Сустрэчу прымеркавалі да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На паседжанне сабраліся каля 50 экс-дэпутатаў, сярод якіх былі Мечыслаў Грыб, Алег Трусаў, Валянцін Голубеў, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Сасноў, Анатоль Вярцінскі, Васіль Шлындзікаў, Ёсіп Сярэдзіч, Іван Герасюк, Лявон Дзейка, Станіслаў Багданкевіч, Сяргей Калякін, Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Антончык, Лявон Зданевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Сяргей Законнікаў, Аляксандар Бухвостаў, Пётра Садоўскі, Сяргей Папкоў.

Мечыслаў Грыб прыгадаў, што асноўны закон дэпутатамі Вярхоўнага Савета XII склікання прымаўся вельмі цяжка. Сам парламент быў тады стракаты і складаўся з сакратароў ЦК, абкамаў, старшыняў райкавыканкамаў, прадстаўнікоў сілавых структур, рабочых, калгаснікаў і святароў.

Удзельнікі сустрэчы прынялі Зварот групы дэпутатаў да беларускага народа, а таксама ўтвораны аргкамітэт па стварэнні дэпутацкага клубу

Вярхоўны Савет XII склікання стаў першым парламентам у гісторыі незалежнай Беларусі. Яго абралі ў 1990 годзе і туды прайшлі прадстаўнікі апазіцыі, якія і ўтварылі фракцыю БНФ.

Вярхоўны Савет XIII склікання абіраўся ў 1995 годзе і фактычна стаў апошнім заканадаўчым органам краіны, утвораным дэмакратычным шляхам.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі