Дэпутаты плануюць павялічыць дапамогу пры нараджэнні дзяцей

У Палату прадстаўнікоў паступіў праект, які прадугледжвае павелічэнне
дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці да 5 бюджэтаў пражытковага
мінімуму.  Пры нараджэнні другога і наступных — да 7 бюджэтаў. Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў. Па яго словах, дэмаграфічная праблема з'яўляецца сёння ў Беларусі адной з самых актуальных.

Адпаведна для таго, каб беларусы захаваліся як нацыя іх колькасць павінна павялічыцца як мінімум у два разы. Канаплёў адзначыў, што апошнім часам у нашай краіне расце лік шлюбаў і паменшылася колькасць разводаў.

Летась упершыню за 17 гадоў быў адзначаны рост нараджальнасці. На сённяшні дзень доля сем'яў з адным дзіцем у Беларусі складае 59%.