Дэпутаты перапісваюцца з Мілінкевічам

Палата прадстаўнікоў адказала лідару Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу на ліст з прапановамі па паляпшэнні выбарчага заканадаўства. Дакумент быў накіраваны дэпутатам на пачатку жніўня. Цяпер дэпутат Міхаіл Орда запрасіў больш дэтальныя тлумачэнні наконт паляпшэння механізму выбараў. Мілінкевіч падрыхтаваў гэтыя тлумачэнні з дапамогай юрыста Ўладзіміра Лабковіча і накіраваў ў Палату прадстаўнікоў. У інтэрв'ю Еўрарадыё Лабковіч адзначыў, што не бачыць у адказе дэпутатаў нічога звышнатуральнага. На яго думку, увага да звароту Мілінкевіча не можа сведчыць пра пачатак канструктыўнага дыялогу.

Лабковіч:”Я ніяк не расцэньваю гэты крок. Я не бачу ў адказе Палаты прадстаўнікоў нейкай надзвычайнай сітуацыі ці нават жадання палепшыць выбарчае заканадаўства. У нас было вельмі шмат сімвалічных дзеянняў з боку ўлады. Час пераходзіць да канкрэтных справаў.”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі