Дэпутаты парламента Індыі ўчынілі пагром падчас паседжання

Міністр унутраных спраў Сушыкумар Шынд вынес на разгляд законапраект пра стварэнне новага штата Тэлангана за кошт аддзялення часткі тэрыторый ад паўднёвага штата Андхра-Прадэш. У адказ на гэта дэпутат Лагадапаці Раджагапал, які прадстаўляе гэты штат, распыліў газавы пярцовы балончык.



Пасля пратэстоўцы таксама разбілі шкляны стол і парвалі шнур ад мікрафона спікера, перадае РБК. Некалькіх заканадаўцаў на хуткай даставілі ў лякарню, іншым першую дапамогу аказалі на месцы.



Дарэчы, гэта не першая спроба ў індыйскім парламенце абмеркаваць стварэнне новага штата. Рашэнне па гэтым адміністрацыйна-тэрытарыяльным пытанні пастаянна адкладалася з-за зацятых пратэстаў з боку некаторых дэпутатаў.



Фота — lernergallery.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі