Дэпутатка Анісім хоча арганізаваць у парламенце слуханні па смяротным пакаранні

Дэпутатка Анісім хоча арганізаваць у парламенце слуханні па смяротным пакаранні

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім мае намер ініцыяваць у парламенце слуханні па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Як паведаміла Анісім у размове з Еўрарадыё, прычынай для агульнапарламенцкіх слуханняў можа стаць ліст, разасланы дэпутатам прадстаўнікамі незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна", у якім праваабаронцы агітуюць дэпутатаў за адмену смяротнага пакарання.

"Як мне сказалі, такі ліст, атрыманы ўсімі дэпутатамі, можа стаць прычынай для правядзення агульнапарламенцкіх слуханняў. Я хацела б іх ініцыяваць падчас другой сесіі. Магчыма, гэта будзе круглы стол спачатку, магчыма, абмеркаванне ў камісіі... Я хацела б гэта зрабіць", ― гаворыць Анісім.

13 снежня ў Мінску прайшла другая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пытанню адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Папярэдняе такое мерапрыемства адбылося менш за год таму ― у сакавіку 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі