Дэпутат Варанецкі: "Сёння МУС сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе міліцыю"

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі на сустрэчы з выбаршчыкамі заявіў, што "сёння МУС сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе міліцыю".

— Гэта сур'ёзны ўдар па нашай дзяржаве, — кажа дэпутат. — І калі мы сёння не аддзелім збожжа ад пустазелля, калі мы сёння не абаронім гонар прыстойных міліцыянераў...

— А нас хто будзе абараняць? — перабіваюць з залы.

— Мы мусім і сябе абараніць, — працягвае дэпутат. — Але справа ў тым, што калі мы будзем баяцца сваёй міліцыі...

— Дык абараніце нас ад міліцыі законам! — просяць людзі. — Чаму законы працуюць у адзін бок?

Раней дэпутат на сваёй старонцы ў Фэйсбуку заклікаў расследаваць факты гвалту з боку сілавікоў падчас акцый пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.