Дэпутат Савіных: я за ўсебаковае расследаванне жнівеньскіх падзеяў

Дэпутат Савіных: я за ўсебаковае расследаванне жнівеньскіх падзеяў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных выступае за ўсебаковае расследаванне жнівеньскіх падзеяў. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з выбарцамі 10 верасня. Еўрарадыё вядзе стрым з гэтай сустрэчы.

Па словах палітыка, прававую ацэнку трэба даць як дзеянням пратэстоўцаў, якія пачалі выкарыстоўваць сідавыя метады, так і дзеянням праваахоўных органаў. "На будучыню нам трэба не дапускаць такіх момантаў", — дадае дэпутат. 

Савіных заявіў, што такі працэс ужо пачаты: створаная міжведамасная камісія, ад Палаты прадстаўнікоў у яе ўвайшоў адзін дэпутат. 

Таксама ён заявіў, што гатовы дапамагчы сваім выбарцам, якія пацярпелі:

"Калі сярод маіх выбарцаў ёсць людзі, якія пацярпелі на Акрэсціна або дзесьці яшчэ, яны могуць звярнуцца да мяне асабіста. Я буду гатовы падтрымаць і падмацаваць іх зварот у Следчы камітэт сваім дэпутацкім запытам. Хачу патлумачыць: зварот да мяне не адмяняе неабходнасці звароту ў Следчы камітэт, не адмяняе выканання ўсіх працэдур, якія неабходныя тады, калі чалавек хоча аднавіць справядлівасць.

Я гатовы пагутарыць з чалавекам. Трэба, каб ён звярнуўся да мяне, бо гэта складанае пытанне, яно патрабуе дадатковага вывучэння ў пісьмовым выглядзе з дадаткам ўсіх дакументаў. Я буду гатовы падтрымаць яго законнае патрабаванне вось такім дэпутацкім зваротам. Гэта будзе рабіцца на індывідуальнай аснове ў кожным канкрэтным выпадку. Калі ёсць такія людзі сярод выбарцаў маёй акругі — ёсць тэлефон маёй памочніцы. Мы можам у любы дзень арганізаваць сустрэчу — скажам, з 5-й да 6-й, тут жа, у гэтым жа пакоі, дзе мы можам абмеркаваць гэтыя пытанні вочы ў вочы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі