Вы тут

Дэпутат ПАСЕ назваў Еўрапейскія гульні ў Мінску фарсам

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка ў Вярхоўным судзе / "Вясна"

Еўрапейскія палітыкі асудзілі смяротную кару, ужытую ў Беларусі напярэдадні Еўрапейскіх гульняў. 

Даніэль Хольтген, прадстаўнік генсакратар Савета Еўропы, адгукнуўся на гэтую падзею ў Твітары: "Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамляюць праваабаронцы. Смерць — гэта не справядлівасць. Мы зноў заклікаем улады ўвесці мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены".

Каментуючы гэтую заяву, кіраўнік групы сацыялістаў у ПАСЕ Франк Швабе напісаў: "Гэта паказвае, што рашэнне правесці Еўрапейскія гульні ў Беларусі было ад пачатку памылковым. Уся падзея — фарс".

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння стала вядома, што смерцю пакараны Аляксандр Жыльнікаў, асуджаны за двайное забойства. Лёс другога фігуранта справы — Вячаслава Сухаркі невядомы, але звычайна ў Беларусі разам расстрэльваюць фігурантаў адной справы, кажуць праваабаронцы. 

Больш важных падзей у праграме "Еўразум"