Дэпутат бундэстага: Брутальныя рэпрэсіі прывядуць у палітычны тупік

Сёння дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек ад імя фракцыі "Саюз-90 –Партыя “Зялёныя” зрабіла заяву для прэсы з нагоды закрыцця Офіса АБСЕ ў Мінску, перадае БелаПАН. Рашэнне Мінску не падаўжаць мандат Офіса АБСЕ, а таксама “брутальныя рэпрэсіі апошніх дзён у дачыненні да апазіцыі” “немінуча прывядуць у палітычны тупік”, — лічыць Бек.

Яна заявіла, што Еўрасаюз і АБСЕ “абавязаны падтрымаць беларусаў у іх законным імкненні да дэмакратычных пераменаў і еўрапейскай будучыні краіны”. ”Беларусы не павінны стаць закладнікамі дыктатара і яго палітыкі ізаляцыі”, — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі