Дэлегацыю равінаў усё ж пусцілі ў Лёзна на калектыўную малітву

Дэлегацыю равінаў усё ж пусцілі ў Лёзна на калектыўную малітву

Замежная дэлегацыя з 500 равінаў усё ж змагла трапіць у Беларусь. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовых уладаў Лёзна, куды накіроўваліся іудзейскія святары, сітуацыя вырашылася станоўча: пасля праверкі дакументаў на мяжы дэлегатаў пусцілі ў краіну і яны накіраваліся ў беларускі райцэнтр у суправаджэнні ДАІ.

На сёння запланаваная афіцыйная сустрэча дэлегацыі равінаў і кіраўніцтва Лёзненскага раёна. Удзельнікі кангрэсу равінаў Еўропы, які праходзіць у Маскве 18-24 жніўня, наведваюць мясціны, звязаныя з масавай гібеллю габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Адна з такіх мясцінаў — мемарыял “Адаменская гара”. Там пройдзе малітва ў памяць аб габрэях, якія загінулі ў Лёзне ад рук нацыстаў.

Калона транспарту з равінамі была затрыманая на беларуска-расійскай мяжы супрацоўнікамі расійскага ФСБ. Іх не прапускалі ў Беларусь, бо большасць дэлегатаў не мелі візаў і не маглі скарыстацца правам свабоднага перасячэння мяжы ў Саюзнай дзяржаве.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі пра сітуацыю ведаюць толькі з сайтаў навінаў, бо да Беларусі равіны на той час, калі з’явіліся гэтыя паведамленні, яшчэ не даехалі. Памежны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі адсутнічае: замежнікі, якія кіруюцца з Расіі ў Беларусь, проста павінны мець усе неабходныя дакумэнты. Непасрэдна на мяжы праверак няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі