Дэкаланізацыя: як правесці яе сярод беларускіх чыноўнікаў — эфір з Прысмаковай

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

Калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Ні чыноўнікі, ні тым больш сілавікі на бок народа ў сваёй большасці не перайшлі. 

Што стала прычынай такога нежадання дзяржслужбоўцаў падтрымаць патрабаванні народа ў 2020 годзе — ці толькі адданасць лукашэнкаўскай сістэме? Ці магчымая ўвогуле дэкаланізацыя і дэрусіфікацыя беларускіх дзяржаўных службоўцаў? Што для гэтага трэба і ці магчыма ў Новай Беларусі абысціся без люстрацыі дзяржслужбоўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Флорыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі