Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі сёлета склаў 1 млрд. 682 млн долараў

Пра гэта ў чацвер, 8 жніўня, заявіў намеснік міністра Аляксандр Ярашэнка.


"Цяпер адно з самых складаных пытанняў звязанае са знешнім гандлем, — цытуе словы Ярашэнкі БелаПАН. — Асноўная праблема — не гэтулькі зніжэнне экспарту (75,8% да ўзроўню мінулага года), колькі перавышэнне тэмпаў росту імпарту тавараў над экспартам амаль на 15%".



Намеснік міністра эканомікі таксама паведаміў, што чысты прыток валюты ў краіну склаў з пачатку года 450 млн. долараў ЗША.


Як адзначаюць эксперты Міністэрства эканомікі, "гандаль таварамі дэманструе паслабленне пазіцый Беларусі на знешніх рынках у параўнанні з папярэднім годам". У студзені-чэрвені дэфіцыт знешняга гандлю таварамі склаў 1 млрд. 682,3 млн. долараў, у той час як годам раней назіраўся прафіцыт у 1 млрд. 921 млн. долараў. Скарачэнне экспарту адзначаецца па ўсіх групах тавараў за выключэннем спажывецкіх харчовых тавараў.



Сярод асноўных прычын зніжэння экспарту — зніжэнне паставак нафтапрадуктаў (на 30,1% у вартасным выражэнні пры фізічным скарачэнні на 21%), скарачэнне фізічных аб`ёмаў экспарту грузавых аўтамабіляў (на 41%), седлавых цягачоў (на 38,7%), сельскагаспадарчай тэхнікі (на 13,8%), трактароў (на 24,3%).
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі