“ДДТ” пішуць альбом па жаданні прыхільнікаў

Гурт “ДДТ” працуе над новым альбомам, які, магчыма, будзе выдадзены ўжо восенню гэтага года.  Як распавёў карэспандэнту InterMedia лідар “ДДТ” Юры Шаўчук, зараз музыкі сядзяць у студыі, дзе ствараюць аранжыроўкі для кампазіцый альбома.

Некалькі песень ужо гатова і колькі ў выніку трапіць на дыск, Юры пакуль не здолеў сказаць, бо творчы працэс непрадказальны, і наперадзе яшчэ шмат працы, каб у будучага дыска з'явіліся хоць нейкія абрысы.

Новыя песні “ДДТ” ужо абкатвае на сваіх канцэртах, і ўважліва сочыць за рэакцыяй публікі. “Мы глядзім на новыя песні вачамі публікі і слухаем іх вушамі, - растлумачыў Юры Шаўчук. – Так мы высвятляем, якія аранжоўкі больш падабаюцца людзям і ўдакладняем, што ўключыць у альбом”.

Фота: treckera.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі