Дажджы стрымалі лясныя пажары на Гомельшчыне

Дажджлівае надвор’е стрымлівае пажары ў лясах Гомельскай вобласці. Цягам ужо некалькіх сутак там не зафіксавана ніводнага новага ўзгарання. Узровень пажарнай небяспекі ў лясных масівах вобласці знізіўся да першага і другога класаў, таму ў некаторых раёнах знятая забарона на наведванне лясоў — гэта Светлагорскі, Петрыкаўскі, Добрушскі, Мазырскі і Гомельскі раёны.

Аднак ужо на выходных лясы зноў могуць закрыць: прагназуецца да 33-35 градусаў спёкі. Па-ранейшаму напружаная сітуацыя на паўднёвым захадзе рэгіёну, дзе гэтымі днямі зусім не было ападкаў. Там вызначылі 4-ты клас пажарнай небяспекі, адзначае TUT.by

Частковая або поўная забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў чатырох абласцях Беларусі. Апроч Гомельшчыны, гэта Брэстчына, Міншчына і Магілёўшчына. У Гродзенскай і Віцебскай абласцях наведваць лясы ўжо можна, перадае Interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі