Даўжнікоў у Беларусі будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці

Мінюст прапаноўвае прыцягваць даўжнікоў да крымінальнай адказнасці за невыкананне судовага рашэння цягам года, паведамляе Першы канал. Законапраект, распрацаваны міністэрствам, выкліканы тым, што ў многіх даўжнікоў ёсць багата маёмасці, запісанай на іншых асоб. Па словах намесніка міністра юстыцыі Аляксандра Сіманава, спагнаць грошы з такіх людзей часам амаль немагчыма. Аляксандр Сіманаў: “У даўжнікоў ёсць каштоўная маёмасць, сядзіба, машына, але ўсё гэта афармляецца на падстаўных асоб. Ён уладкоўваецца на нізкааплатную працу. Адсотак спагнання не большы за 20. І паціху ўсё гэта расцягваецца на дзесяцігоддзі”.

Акрамя таго па інфармацыі Першага канала, Мінюст прапаноўвае дапоўніць Крымінальны кодэкс і зусім прынцыпова новым артыкулам — адказнасць за ўкрывальніцтва маёмасці даўжніка. Схаваў рэчы суседа ад арышту — пойдзеш як памочнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі