Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Польшчы могуць прайсці 21 кастрычніка

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Польшчы могуць прайсці 21 кастрычніка.

Аб гэтым заявіў прэм’ер-мініср краіны Яраслаў Качыньскі. Дакладная дата
галасавання яшчэ не зацверджана, аднак, паводле словаў прэм’ера, выбары
мусяць абавязкова адбыцца да пачатку лістапада.

Нагадаем, сёння стала вядома, што лідэры кансерватыўнай партыі “Права і
справядлівасць”, найбуйнейшай ва ўрадавай кааліцыі, пагадзіліся на
правядзенне датэрміновых выбараў.


Reuters