Дата пачатку суда над С.Парсюкевічам не прызначаная

Дата, калі павінен пачацца суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам, дагэтуль не прызначаная. Пра гэта паведаміла яго адвакатка Вера Страмкоўская. Учора яна наведала С.Парсюкевіча ў следчым ізалятары. Па словах В.Страмкоўскай, стан здароўя прадпрымальніка па-ранейшаму выклікае занепакоенасць. Напярэдадні ён атрымаў лекі, аднак значнай палёгкі яны не прыносяць. Раней жонка С.Парсюкевіча паведамляла, што ў прадпрымальніка бранхіяльная астма, з'явіліся таксама праблемы з сэрцам.

Нагадаем, віцебскага прадпрымальніка С.Парсюкевіча арыштавалі 4 сакавіка пасля таго, як з'явіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінску. Яго абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Праваахоўнікі кажуць, што С.Парсюкевіч падчас адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянта. Абарона сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніку збілі прадпрымальніка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі